Калекцыі

На 1 студзеня 2021 г. музейны збор Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка налічвае 108512 адзінак прадметаў, 82028 з іх – музейныя прадметы асноўнага фонду. Музейны фонд размеркаваны па асобных калекцыях, колькасць якіх складае звыш 35 (жывапіс, графіка, скульптура, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, нумізматыка, археалогія, прадметы побыту і этнаграфіі, стара-друкі, рукапісныя і друкаваныя выданні, дакументы, фота- і фонаматэрыялы і інш.) Самымі вялікімі з'яўляюцца калекцыі нумізматыкі, археалогіі, фотаматэрыялаў і друкаваных выданняў.