«Сялянскі падворак» - стварэнне вонкавай экспазіцыі філіяла «Музей этнаграфіі» ДУ «Слуцкі краязнаўчы музей»

Поўная назва ўстановы па статуту (палажэнню), паштовы адрас: 

ДУ «Слуцкі краязнаўчы   музей», 223610, Мінская вобласць, г. Слуцк, вул. Леніна, 171.

Прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка ўстановы, паштовы адрас, тэлефон (працоўны, хатні, мабільны), адрас электроннай пошты:

Гудовіч Алена Уладзіміраўна, дырэктар ДУ «Слуцкі краязнаўчы музей», 223610, Мінская вобласць, г. Слуцк, вул. Леніна, 171, тэл.: 8 (01795) 63840, 8 (029) 6820857. museum.slutsk@gmail.com

Мэты праекта:

  • Узнавіць і паказаць наведвальніку элементы сялянскага побыту і падворка Слуцкага павета канца ХІХ - пач. ХХ стст.
  • Садзейнічаць фарміраванню прывабнага турыстычнага і культурнага іміджу рэгіёна.

Задачы, запланаваныя да выканання ў рамках рэалізацыі праекта:

  • Даць магчымасць наведвальнікам атрымаць агульнае ўяўленне аб сялянскім жыцці Случчыны канца XIX-пач. ХХ стст.
  • Стварыць у экспазіцыі атмасферу часу, да якой адносяцца элементы сялянскага побыту. 
  • Візуальнае азнакамленне з комплексам сялянскага падворка, які сведчыць аб высокім узроўні народнага майстэрства і спрыяе лепшаму разуменню нашых каранёў.
  • Забяспечыць магчымасці для правядзення музейна-педагагічнай дзейнасці.

Паэтапнае стварэнне праекта:

Этап 1. Роспіс фасада Музея этнаграфіі ў этнаграфічным стылі.

Этап 2. Агароджа тэрыторыі ўнутранага дворыка Музея этнаграфіі каваным плотам з брамкай і варотамі.

Этап 3. Стварэнне экспазіцыі ва ўнутраным дворыку Музея этнаграфіі. Будзе прадстаўлены комплекс жылых і гаспадарчых пабудоў разам у паменшаным выглядзе. Плануецца прадугледзець магчымасць стварэння інтэрактыўнай зоны для правядзення музейна-педагагічных заняткаў.

Этап 4. Відэаназіранне ўваходу і ўнутранага дворыка, і Музея этнаграфіі.

Агульны арыентаваны кошт 110000,00 бел.руб:

- распрацоўка эскізнага праекта;

- падрыхтоўка пляцоўкі музея пад мантаж экспазіцыі;

- выраб муляжоў экспанатаў;

- афарміцельскія работы;

- мантаж і афармленне экспазіцыі.